https://youtu.be/VYlFRKz92go
Восьмы год запар актывісты гомельскага абʼяднання «Нашая альтэрнатыва» ладзяць калядны ранішнік для дзяцей-сіротаў, якіх пазбавілі сямейнага цяпла праз алкагольную залежнасць іх бацькоў.
Дзяцей бавілі беларускамоўны Дзед Мароз, Снягурка ды іншыя казачныя персанажы. Актывісты, пры дапамозе неабыякавых людзей, падарылі дзецям салодкія пачастункі, а для сацыяльна-педагагічнага цэнтру набылі фен і машынку для стрыжкі.
Матэрыяльную дапамогу аказалі і журналісты здымачнай групы «Белсату».
Таццяна Цыкунова, намесніца дырэктара цэнтру ў Бярозках, адзначае, што колькасць семʼяў з праблемамі змяншаецца:
«Летась было прыкладна 27 або 28 семʼяў, а сёлета толькі сем. Гэта звязана з тым, што была праведзеная больш глыбокая прафілактычная праца з семʼямі».
Гэта азначае, што больш дзетак сустрэнуць Каляды разам з бацькамі.