Прэм’ера! Vinsent прэзентаваў кліп на сінгл “Жывы” з новага альбому

Хіп-хоп артыст Vinsent прадставіў кліп на песьню «Жывы». Трэк увойдзе ў новы альбом артыста пад назвай «Vir».

Каментуе Vinsent: «Мы радыя прадставіць першы сінгл з новага альбому. Кліп на песьню „Жывы“ зьнялі рэжысёр Арцём Лобач і аператар Аляксандр Алейнікаў. Файна, што ў кліпе атрымалася адлюстраваць урбан, заняткі маладых людзей у горадзе. У нашым кліпе зьняліся многія сучасныя маладыя і харызматычныя людзі. Яны дапамаглі адлюстраваць у відэа сэнс гэтае песьні пра веру ў свае сілы, пра надзею, пра духоўную моц. Таксама гэты кліп у многім адлюстроўвае альбом „Vir“. Назва альбому гэта беларускае слова „вір“ ці беларускай лацінкай „vir“. Вір — гэта сімвал няспыннага руху, падзеяў вакол нас. Мне падаецца, альбом атрымаўся як той няспынны вір — хваля энэргіі, якая несумнеўна ўсё падхопіць і панясе наперад»

[su_youtube url=”https://www.youtube.com/watch?v=VaJ4_86eCU8″]

Жывая прэзентацыя альбому Vinsent «Vir» адбудзецца 16 снежня ў мінскім клубе «Пляцоўка Хол». А 19 снежня Vinsent прэзэнтуе новы альбом у Лондане ў клубе «Theatre Delicatessen», паведамяе “tut.by

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика