Мікіта Гвоздзеў вярнуўся на вучобу ў Ястрамбельскую кадэцкую вучэльню

Мікіта Гвоздзеў (на фота другі справа) вярнуўся ў кадэцкую вучэльню пасля гучнага скандалу, калі ён разам з сябрамі-аднакурснікамі сфатаграфаваўся ў саколцы з беларускім гербам «Пагоня».

Адразу пасля публікацыі гэтага фота ў СМІ паведамлялася, што Мікіту адлічылі і бацькі забралі яго дадому.

Верагодна, так яно і было, аднак пасля розгаласу ў краіне дырэктар кадэцкай вучэльні ў Ястрамбелі выбачыўся перад хлопцам і прасіў яго вярнуцца.

І вось, як кажуць аднакласнікі Мікіты, ён вярнуўся яшчэ ў мінулую нядзелю, як толькі скончыліся восеньскія вакацыі.

«Усё спакойна», — падкрэслілі аднакласнікі хлопца

 

nn.by

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика