СТЫПЭНДЫІ НА ДАСЬЛЕДАВАНЬНІ Ў FACEBOOK

Кампанія Facebook прапануе стыпэндыяльную праграму для PhD-дасьледчыкаў у ЗША, якія займаюцца дасьледаваньнямі, рэлевантнымі для FB.

Прадугледжана 12 стыпэндыяў на двухгадовы пэрыяд. Навуковыя сфэры дасьледаваньняў:
– стварэньне штучнага інтэлекту;
– узаемадзеяньне чалавека й кампутара;
– тэхналёгіі маўленьня;
– бясьпека й ахова прыватных дадзеных;
– інжынірынг праграмнага забясьпячэньня;
– базы дадзеных;
– эканоміка й вылічэньні;
– кампутарная архітэктура;
– сацыяльны кампутарынг ды інш.

Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анляйн-форму або даслаць усе неабходныя дакумэнты праз эл. адрас: [email protected] з пазнакай у тэме “Fellowship Program Application”.

Неабходныя дакумэнты:
– CV;
– рэкамэндацыйныя лісты;
– прапанова дасьледаваньня;
– прапанова сфэры дасьледаваньня.

Апошні тэрмін падачы заявак: 1 лістапада 2015 г.

Больш інфармацыі – па спасылцы.

Паводле adukacyja.info

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика