Беларуская асацыяцыя клюбаў ЮНЭСКА сумесна з Гомельскім дзяржаўным абласным Палацам творчасьці дзяцей і моладзі праводзіць конкурс “ЮНЭСКА: Адукацыя. Навука. Культура”.
Намінацыі конкурсу:
– Адукацыйны трэнінг “Што такое ААН і ЮНЭСКА?”;
– Прэзэнтацыя мультымэдыя “Ідэі ААН і ЮНЭСКА ў дзеяньні”;
– Відэаролік “Наш клюб ЮНЭСКА”.
Да ўдзелу запрашаюцца вучні 9-11 клясаў, студэнты, сябры клюбаў ЮНЭСКА і прадстаўнікі аб’яднаньняў сфэры адукацыі Беларусі, Украіны і Расеі.
Умовы конкурсу й правілы падачы заяўкі – па спасылцы.
Апошні тэрмін падачы заявак: 1 сьнежня 2015 г.
Паводле by.odb-office.eu