У межах праграмы Эўразьвязу й Усходняга партнэрства “Культура й крэатыўнасьць” ладзіцца навучальна-азнаямленчы тур у Польшчу для арганізацыяў культурніцкіх і крэатыўных індустрыяў Беларусі, Украіны, Грузіі, Малдовы, Армэніі, Азэрбайджану.
Будуць абраныя 6 арганізацыяў з краінаў Усходняга партнэрства, якія атрымаюць магчымасьць навучаньня й сумеснай працы з 6-цю польскімі арганізацыямі:
“Майстэрні культуры” (Люблін),
Тэатар Стэфана Ярача (Ольштын),
Культурны цэнтар імя Ц.К. Норвіда (Кракаў),
“Bołt Records” (Варшава),
“Арт Інкубатар” (Лодзь),
Інстытут гарадзкой культуры (Гданьск).
Праграма скіраваная на разьвіцьцё доўгатэрміновага партнэрства паміж культурніцкімі арганізацыямі Польшчы ды краінаў Усходняга партнэрства: узаемнае навучаньне, арганізацыю тэматычных канфэрэнцыяў, сумесных мерапрыемстваў і г.д. Арганізатар туру – Нацыянальны цэнтар культуры Польшчы. Асноўнае месца мерапрыемстваў – эўрапейская сталіца культуры 2016 году – горад Вроцлаў.
Да ўдзелу запрашаюцца:
— арганізацыі грамадзянскай супольнасьці й недзяржаўныя арганізацыі, што працуюць у сфэры культурніцкіх і крэатыўных індустрыяў;
— прыватныя й камэрцыйныя культурніцкія арганізацыі;
— дзяржаўныя ўстановы сфэры культуры.
Каб прыняць удзел, неабходна даслаць праз эл. адрас: Belarus@culturepartnership.eu запоўненыя заяўкі па-ангельску і па-расейску.
Апошні тэрмін падачы заявак: 7 сьнежня 2015 г.
Паводле by.odb-office.eu