МІЖНАРОДНЫ ФОТАКОНКУРС, ПРЫСЬВЕЧАНЫ ГУМАНІТАРНАЙ ДЗЕЙНАСЬЦІ

Арганізацыя “Médicos del Mundo” ладзіць міжнародны фотаконкурс імя Луіса Ваўлтэньі. Конкурсныя здымкі мусяць быць прысьвечаныя: гуманітарнай дзейнасьці, міжнароднаму супрацоўніцтву, сацыяльнай няроўнасьці, парушэньню правоў чалавека, узброеным канфліктам, стыхійным бедзтвам, праблемам уцекачоў і мігрантаў, сацыяльна ўразьлівым групам насельніцтва. Прыз конкурсу – грант у памеры 6 тыс. эўра, прызначаны для выкананьня фотапраекту, зьвязанага зь дзейнасьцю “Médicos del Mundo”.

Да ўдзелу запрашаюцца дасьведчаныя фатографы й пачаткоўцы.

Правілы падачы заявак – па спасылцы. На конкурс прымаюцца фотаздымкі, зробленыя ў пэрыяд са студзеня 2013 па кастрычнік 2015 году (максымум 10 каляровых ці чорна-белых фотаздымкаў).

Апошні тэрмін падачы заявак: 9 лістапада 2015 г.

Паводле by.odb-office.eu

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика