МІНІ-ГРАНТЫ НА ІНАВАЦЫІ Ў АДУКАЦЫІ

Моладзевы інфармацыйны цэнтар прымае заяўкі на конкурс праектных прапановаў “Інавацыі ў фармальнай і нефармальнай адукацыі”. Праекты могуць быць скіраваныя на актывізацыю ўдзелу моладзі ў грамадзкім жыцьці, павышэньне лідэрскага патэнцыялу, мэдыйнай пісьменнасьці, распаўсюду інавацыйных мэтодыкаў у сфэры адукацыі. Праекты мусяць быць рэалізаваныя ў пэрыяд з 15 лістапада 2015 г. па 1 сакавіка 2016 г.

Да ўдзелу запрашаюцца грамадзкія арганізацыі, ініцыятывы, выкладчыкі й студэнты.

Каб прыняць удзел, неабходна даслаць заяўку праз эл. адрас: [email protected] У заяўцы неабхода падаць наступныя зьвесткі:
– Назва праекту;
– Назва ініцыятывы;
– Кантактная інфармацыя (тэлефон, эл. адрас);
– Працягласьць праекту (праект мусіць быць скончаны да 1 сакавіка 2016 г.);
– Кароткае апісаньне праекту (ня больш за старонку);
– Мэта праекту й мэтавая група;
– Апісаньне дзейнасьці й плян мерапрыемстваў;
– Бюджэт (да 800 даляраў).

Апошні тэрмін падачы заявак: 20 кастрычніка 2015 г.

Паводле adukacyja.info

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика