СТЫПЭНДЫІ ВА ЎНІВЭРСЫТЭЦЕ КЁЛЬНУ

The Morphomata Center Унiвэрсытэту Кёльну (Нямеччына) прапануе стыпэндыі на 2016-2017 акадэмiчны год. The Morphomata Center зьяўляецца часткай калектыўнага цэнтру перадавых гуманiтарных дасьледваньняў “Käte Hamburger Kollegs”, заснаванага Фэдэральным Miнiстэрствам адукацыi й навукi. Працягласьць стыпэндыі – ад трох да дзевяці месяцаў.

Патрабаваньнi да кандыдатаў:
– акадэмiчны статус не нiжэй за асыстэнта;
– выдатны дасьледчы досьвед;
– жаданьне й гатоўнасьць актыўна ўдзельнiчаць у міждысцыплiнарным i культурным жыцьцi цэнтру.

Каб прыняць удзел, неабходна даслаць праз эл. адрас: [email protected] CV, сьпiс публiкацыяў, прапановы праекту дасьледваньня (да 2000 словаў ) з асобным заключэньнем значнасьцi заплянаванай працы. Усе дакумэнты падаюцца на ангельскай мове.

Стыпэндыятаў забясьпечваюць працоўным месцам i магчымасьцю ўдзельнiчаць у акадэмiчным жыцьцi цэнтру й унiвэрсытэту. Памер гранта вызначаецца пэрсанальна для кожнага.

Апошні тэрмін падачы заявак: 2 лістапада 2015 г.

Больш iнфармацыі – па спасылцы.

Паводле adukacyja.info

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика