ПРАГРАМА ПАДТРЫМКІ EUROPEAN COOPERATION PROJECTS 2016

Праграма накіраваная на ўмацаваньне патэнцыялу эўрапейскага культурнага й творчага сэктару для працы на міжнародным і транснацыянальным узроўнях, для садзейнічаньня цыркуляцыі культурных і творчых працаў і мабільнасьці творцаў і дзеячоў культуры, у прыватнасьці, мастакоў.

Яна таксама мае на мэце паляпшэньне доступу да эўрапейскіх культурных і творчых працаў і пашырэньне сваёй прадстаўленасьці на новых тэрыторыях. Праграма таксама закліканая садзейнічаць выкарыстаньню інавацыяў у галіне творчасьці й культуры.

Праграма падтрымлівае праекты, накіраваныя на:
– разьвіцьцё навыкаў, кампэтэнцяў ды інавацыяў, асабліва зьвязаных з адаптацыяй да лічбавых тэхналёгіяў;
– тэставаньне інавацыйных падыходаў разьвіцьця аўдыторыі;
– праверку новых мадэляў бізнэсу й кіраваньня;
– пашырэньне міжнароднага супрацоўніцтва й кар’ернага росту ў Эўразьвязе й за яго межамі;
– палягчэньне доступу да прафэсійных магчымасьцяў;
– арганізацыю міжнароднай культурніцкай актыўнасьці, напрыклад, турыстычных мерапрыемстваў, фэстываляў і выставаў;
– падтрымку цыркуляцыі эўрапейскай літаратуры.

Да ўдзелу запрашаюцца культурніцкія арганізацыі, у якіх працуюць, як мінімум, тры партнэры. Праграма не прадугледжвае ўдзелу індывідуальных заявак.

Праекты могуць ахопліваць адну або некалькі культурных і творчых галінаў, або быць міждысцыплінарнымі.

Падрабязная інфармацыя й правілы падачы заявак – па спасылцы.

Апошні тэрмін падачы заявак: 7 кастрычніка 2015 г.

Паводле by.odb-office.eu

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика