У ГОМЕЛЬСКІМ «Лесе смерці»дэмакратычныя актывісты упарадкавалі пахаванні і памянялі спарахнелыя крыжы(фота, відэа).

Актывісты гомельскіх дэмакратычных арганізацый — ОГП  «Наша альтэрнатыва » і проста не абыякавыя жыхара горада,правялі талаку па добраўпарадкаванні месцаў масавых расстрэлаў.  Памянялі старыя спарахнелыя крыжы на новыя — спецыяльна апрацаваныя супраць гнілі, таксама прыбралі смецце і добраўпарадкавалі пахаванні.

Лес смерціГомельImg 9259Img 9255КрыжПамяцьЧэрапImg 9283

БеларусьImg 9294Памятныя крыжы былі усталяваны у пачатку 90-х гадоў і за 20 год моцна спарахнелі — ім патрэбна была «рэстаўрацыя».

Удзельнік талакі — Андрусь Цянюта зазначыў  «Я сюды прыйшоў бо мне неабыякавы лёс продкаў і прымаю удзел  у  талацэ на якой аднавілі спарахнелыя крыжы  —  каб нагадваць іншым аб трагічным лёсе продкаў.  Каб не забывалі  у тым ліку і прадстаўнікі сённяшнія улады аб мінулым — страшэнным мінулым …Калі толькі за іншадумства і жаданне мець  у хаце  хоць нейкі «дастатак» расстрэльвалі людзей і не недзе далёка  — а у нас,  у Гомелі »

Дзякуючы намаганням і дапамогі не абыякавых людзей -талака удалася.

Дзякуй усім удзельнікам за плённую і патрэбную працу.

Адмін. ТВ   БЕЛСАТ

 

 

аватар автора
Zhukouski Kastus Журналист
Реальность без купюр

Закрепите на Pinterest