На сайце гарадзенскай школы моўныя курсы і вышыванкі названыя «нэгатыўнымі тэндэнцыямі»

На сайце гарадзенскай сярэдняй школы № 22 апублікаваны матэрыял пра формы і мэтады рэалізацыі моладзевай палітыкі ў Горадні. У разьдзеле пра нэгатыўныя зьявы ў моладзевым асяродзьдзі гаворка ішла ў тым ліку і пра курсы «Мова нанова», а таксама пра вышыванкі.

Вось што пішуць экспэрты моладзевай палітыкі ў Горадні:

«У апошні час атрымаў актыўнае разьвіцьцё новы напрамак сярод неканструктыўных арганізацый — папулярызацыя беларускай мовы, традыцый і абрадаў, прэзэнтацыі кніг. Такім чынам, дадзеныя арганізатары спрабуюць падмяніць патаемныя для беларусаў каштоўнасьці і падаць грамадзтву ўсю беларускую культуру толькі з вузкага нацыяналістычнага пункту гледжаньня. Такім яркім прыкладам зьяўляецца дзейнасьць курсаў „Мова Нанова“, раздача „вышыванак“ і г. д.»
І тут жа даецца адказ, што трэба рабіць, каб супрацьдзейнічаць дадзеным пагрозам сярод моладзі: праводзіць інфармацыйную працу ў моладзевым асяродзьдзі, праводзіць мерапрыемствы і акцыі, прадстаўляць моладзі новыя магчымасьці для разьвіцьця і рэалізацыі творчага патэнцыялу.

Дасталлся і некаторым іншым аб’яднаньням і партыям: «Маладыя дэмакраты», «Анархічны чорны крыж», «Моладзь БНФ», «Школа маладых журналістаў» названыя неканструктыўнымі моладзевымі арганізацыямі, мэта якіх — «прыцягнуць грамадзкую ўвагу да сваёй дзейнасьці, а ў далейшым, пажадана, іх павінны затрымаць супрацоўнікі праваахоўных органаў, з далейшым разглядам у судах.»

Дадзены тэкст пра моладзевую палітыку ў Гародні прымеркаваны да Году моладзі — 2015.

 

Радые Свабода

 

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика