«Млын Сонца» Прэзентаваў новы альбом “РОСТАНЬ”

29 Жніўня, знакаміты  беларускі  фольк-фэнтазі гурт «Млын Сонца» прэзентаваў  містычны альбом «Ростань»   Музыкі называюць сваю працу «Ростань» не музычным, а мастацкім праектам — разам з прафэсійным акторам і аніматарамі яны ствараюць непаўторную атмасфэру старажытнай беларускай містыкі. Кожны зь іх сьпеваў праілюстраваны мастаком і удзельнікам гурту Цімафеем Палуніным. «Ростань — месца, дзе водзяцца нячысьцікі. Тут робяць свае цёмныя справы варажбіты. Тут хаваюць самагубцаў. Ростань — месца на мяжы з іншасьветам, вельмі небясьпечнае для чалавека», — гэтак раскрываюць назву альбому ўдзельнікі «Млына Сонца».

Творы тут:

У «Ростань» увайшло 10 песень, напісаных музыкамі гурта «Млын Сонца» па матывах і сюжэтах беларускай міталёгіі на тэксты паэткі Вольгі Грынь. Альбом будзе прадавацца на канцэртах гурта, зь некаторымі песьнямі можна азнаёміцца ў афіцыйнай суполцы.

Даведка:   Гурт “Млын Сонца” сфарміраваўся ў канцы 2008 г. Пачынаў з аўтарскіх песень. Заснавальнік і аўтар тэкстаў першых песень – Уладзімір Гатальскі. Склад увесь час змяняўся. Сённяшні склад канчаткова замацаваўся летам 2014 г.
Музыку на тэксты Вольгі Грынь піша Валянціна Міронава (апошнім часам спробы робіць і Яніна Забалотная), але ў аранжыроўцы, удасканаленні ўласных партытур, а таксама ў прапановах спосабаў падачы гістарычнага матэрыялу і народных песень прымаюць удзел усе ўдзельнікі гурта.
З пачатку свайго існавання гурт актыўна супрацоўнічае з клубамі гістарычнай рэканструкцыі г. Гомеля і Гомельшчыны, дапамагае ім у правядзенні фестываляў і іншых мерапрыемстваў, а таксама сам з дапамогай удзельнікаў клубаў рэканструкцыі і грамадскіх арганізацый ладзіць этна-вечарыны.
e-mail: [email protected]

 

Інфармацыя з розных інтэрнэт крыніц.

 

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика