НАВУЧАНЬНЕ Ў АСЬПІРАНТУРЫ Ў ІТАЛІІ

Scuola Normale Superiore прапануе 86 месцаў для атрыманьня PhD-ступені ў 2015-2016 навучальным годзе ў г. Пізе (Італія).

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя дасьледчыкі, якія маюць навуковы інтарэс у наступных сфэрах: філязофія; сучасная літаратура й філялёгія; клясыка; гісторыя; новая й навейшая гісторыя;культура Рэнэсансу; паліталёгія й сацыялёгія; фізыка; матэматыка; фінансавая матэматыка; нэйранавука; біяфізычныя навукі.

Патрабаваньні да кандыдатаў: ступень магістра, узрост – да 30 гадоў (дата нараджэньня – не раней 31 кастрычніка 1985 г.), ня маюць іншых стыпэндыяў для навучаньня ў Італіі.

З правіламі падачы заявак, крытэрамі адбору й сьпісам неабходным дакумэнтаў можна пазнаёміцца па спасылцы.

Апошні тэрмін падачы заявак: 31 жніўня 2015 г.

Паводле adukacyja.info

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика