КОНКУРС МАЛЮНКАЎ І ЭСЭЯЎ ПРА МІР

Прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі франкамоўных краінаў пры ААН у Нью-Ёрку й Дэпартамэнт грамадзкай інфармацыі ААН абвяшчае конкурс малюнкаў і эсэяў “Уяві мір!”. Творы, пададзеныя на конкурс, мусяць адлюстроўваць каштоўнасьці міру ці тое, як культурная разнастайнасьць спрыяе ўмацаваньню міру. Працы, якія перамогуць у конкурсе, будуць апублікаваныя ў выглядзе кнігі.

Да ўдзелу ў конкурсе малюнкаў запрашаюцца дзеці ва ўзросьце ад 5 да 10 гадоў, у конкурсе эсэяў – маладыя людзі ва ўзросьце ад 11 да 18 гадоў.

Каб прыняць удзел, неабходна даслаць праз эл. адрас: conteslapaix@francophonie.org кантактную інфармацыю (імя, прозьвішча, дата нараджэньня, эл. адрас, краіна паходжаньня) і конкурсную працу (малюнкі — у фармаце PDF або JPEG, эсэі — у фармаце PDF або Word). Аб’ём эсэяў на французкай ці ангельскай мове ня мусіць перавышаць 800 словаў.

Апошні тэрмін падачы заявак: 31 жніўня 2015 г.

Імёны ляўрэатаў будуць абвешчаныя 21 верасьня 2015 г. у межах сьвяткаваньня Міжнароднага дня міру ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку.

Паводле by.odb-office.eu

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика