СТАЖЫРОЎКІ Ў ЭЎРАКАМІСІІ

Эўрапейская камісія прапануе 5-месячную стажыроўку з сакавіка па ліпень 2016 году. Стажыроўкі ажыцьцяўляюцца ў выканаўчых агенцыях і эўрапейскіх інстытутах, у тым ліку ў Эўрапейскай службе зьнешнепалітычнай дзейнасьці і Выканаўчай агенцыі па канкурэнтаздольнасьці ды інавацыях. Пачатак стажыроўкі – 1 сакавіка 2016 г.

У абавязкі стажораў уваходзяць:
— арганізацыя сустрэчаў, удзел у паседжаньнях працоўных групаў, форумах, публічных слуханьнях;
— дасьледаваньні й дакумэнтацыя (справаздачы), кансультацыі;
— удзел у праектах.

Стажыроўка дае магчымасьць атрымаць новыя веды пра Эўразьвяз, эўраінстытуты й зьнешнюю эўрапейскую палітыку, атрымаць практычны досьвед і прыняць удзел у штодзённай працы Эўракамісіі, прымяніць тэарэтычныя веды на практыцы.

Да ўдзелу запрашаюцца выпускнікі ўнівэрсытэтаў/бакаляўры (мінімум тры гады навучаньня), якія добра валодаюць ангельскай мовай (альбо французкай ці нямецкай).

Каб прыняць удзел, неабходна падаць заяўку.

Стажыроўка прадугледжвае штомесячную стыпэндыю ў памеры 1 тыс. эўра і кампэнсацыю выдаткаў на падарожжа (таксама арганізатары могуць кампэнсаваць мэдычную страхоўку і страхоўку ад няшчасных выпадкаў).

Прадугледжаныя стажыроўкі для перакладчыкаў у Гэнэральным дырэктараце па перакладзе (неабходна веданьне 2-3-х афіцыйных моваў Эўразьвязу).

Апошні тэрмін падачы заявак: 31 жніўня 2015 г.

Паводле by.odb-office.eu

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика