Вышаградзкі фонд прымае заяўкі на ўдзел у праграме малых грантаў. Праграма накіраваная на фінансаваньне трансмежнага супрацоўніцтва (двух-, трохбаковага), моладзевых абменаў, навуковых дасьледаваньняў, супрацоўніцтва ў сфэры культуры й адукацыі, разьвіцьця турызму.
Да ўдзелу запрашаюцца грамадзкія арганізацыі, якія рэалізуюць праекты трансмежнага супрацоўніцтва з арганізацыямі з краінаў Вышаградзкай групы (Чэхія, Польшча, Славаччына, Вугоршчына). Вышаградзкі фонд прадастаўляе малыя гранты памерам да 6 тыс. эўра з тэрмінам рэалізацыі да 6 месяцаў.
Інфармацыя пра ўмовы і працэс падачы заявак – па спасылцы.
Апошні тэрмін падачы заявак: 1 верасьня 2015 г.
Паводле by.odb-office.eu