Увага удзельнікам «Талакі вандроўкі»

Талака прызначанная на 11-13 ліпеня па ўпарадкаванню месца лоеўскай бітвы, у сувязі з забаронай наведвання лясоў, пераносіцца на апошні тыдзень ліпеня. Дакладная дата залежыць ад «надвор’я».
У рамках талакі плануецца прыбраць месца Лоеўскай бітвы ад смецця і хмызняку, аднавіць памятныя крыжы.
Хто падзеліцца нашай навіной —  прыме  розыгрышы двух кубкаў. Умовы: быць сябрам суполак «Хопіць піць — трэба жыць»  і «Гістарычная спадчына»  Не выдаляць запіс на сваей старонцы да розыгрышу. Пераможцаў вызначыць праграма рандом.
Дадаткова: сярод удзельнікаў талакі будуць разыграны торбачкі ручной працы.
Сачыце за навінамі ў нашай суполцы і на сайце spasemstranu.com.

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика