Прадавачкі з Акцябрскага перамаглі РАЙПО

Камісія па працоўных спрэчках, куды звярнуліся дзве жыхаркі пасёлку Ацябрскі, прадавачкі з крамы “Родны кут” Вікторыя Рагоўская і Зоя Бандарэнка, стала на іх бок і адмяніла рашэнне мясцовага РАЙПО аб спагнанні з іх 2 млн. 347 тыс. рублёў штрафу.

Нагадаем, падчас праверкі камітэтам дзяржкантролю трох гандлёвых аб’ектаў “Вікторыя”, “Родны кут” і “Універсам” у пасёлку быў выяўлены шэраг парушэнняў. У выніку, крамы атрымалі штрафы, але штраф, як юрыдычнай асобе далі і Акцябрскаму РАЙПО. Вось гэты штраф гандлёвая арганізацыя і спрабавала павесіць таксама на прадавачак. Быў выдадзены загад вылічваць штомесяц з заробку прадавачак крам 700 тыс. рублёў цягам трох месяцаў. Усе прадавачкі пагадзіліся, і толькі дзве з іх звярнуліся ў камісію па працоўных спрэчках на незаконнасць рашэння РАЙПО. У выніку, камісія пастанавіла вылічаныя з заробку 700 тыс. прадавачкам не вяртаць, але астатні штраф плоціць само РАЙПО.

Акцябрскія прадавачкі звярталіся па дапамогу да прававога інспектара прафсаюза РЭП Леаніда Судаленкі, які дапамог скласці скаргу ў камісію па працоўных спрэчках і наогул пракансультаваў дзяўчат наконт працоўных правоў.

“Нам вельмі дапамог прадстаўнік прафсаюзу РЭП, – кажа Вікторыя Рагоўская, – перш за ўсё, ён даў нам юрыдычную кансультацыю. Пакуль ты проста працуеш, і няма аніякіх спрэчных пытанняў, ты не цікавішся сваймі працоўнымі правамі, не чытаеш калектыўную дамову. А калі нешта здараецца, і трэба сябе бараніць, ты ня ведаеш, як гэта рабіць, і ў такіх выпадках вельмі карысна дапамога прафсаюза. Прававы інспектар патлумачыў нам парадак вырашэння такіх спрэчак (спачатку зварот у камісію па працоўных спрэчках, а потым, калі трэба – суд), склаў тэкст заявы ў камісію, дзе абгрунтавана выклаў нашую пазіцыю”.

“Астатнія супрацоўніцы нашай крамы цяпер шкадуюць, што не далучыліся да нас, не пачалі сябе бараніць, а так лёгка пагадзіліся сплочваць штраф РАЙПО. Цяпер яны пабачылі, што варта было змагацца. І канешне варта выкарыстоўваць і свой уласны прафсаюз. Апынулася, што прадстаўніца нашага гандлёвага прафсаюзу вельмі актыўна адстойвала нашы правы падчас паседжання камісіі”.

 

Гомельская Вясна

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика