І чуў за сабою гучны голас, быццам трубны, які казаў:
Я ёсьць Альфа і Амега, Першы і Апошні; тое, што бачыш, напішы ў кнігу …(Адкрыцце ад Яна)
Металічны пыл, скрэжат драблённага металу і выбухі, гэта не здымкі новага фільма пра апакаліпсіс. Гэта рэальнае будзённае жыце жыхароў аднаго з раёнаў Гомеля. Побач з дамкамі якіх размешчана прадпрыемства” Гомельдругчермет” Па звароце якіх выехаў наш карэспандэнт.
Сустракала нас чалавек 25 – людзі усіх узростаў.
“Амаль у кожнай хаце – хворыя на анкалогію” скардзіцца кабета з маленькім дзіцем на руках . Жыхары звязваюць дадзены факт з тым што у 90 гады мінулага стагоддзя сюды вазілі на перапрацоўку радыеактыўны метал, пыл ад якога асядаў у іх на падворках і агародах – але радыяцыя не бачна і не стала гэта апошняй кропляй . Апошняя кропля – “Шродарная устаноўка” працаваць якая пачала зімой – і прыйшоў апакаліпсіс…
“Я не апранаўся і выбег на вуліцу у чым быў – думаў вайна пачалася ” распавядае жыхар дома які месціцца на супраць завода, відавочца выбуху на заводзе. Нібыта у пацверджанне яго слоў “завыла сірэна”
Але прадстаўнікі завода сцвярджаюць што быў проста”хлапок”
Разам з адным з жыхароў мы накіраваліся на яго падворак размешчаны хат праз 10 ад завода – але гук ад працы завода,вібрацыя былі чутны і там+ пыл які тонкім слоем пакрыў усе – вокны, падаконнікі,сам падворак і зеляніну на агародзе – сапраўдны фільм катастрофа.
“У нас хто нічога не пытаў перад тым як будаваць завод побач з нашымі дамамі, тым больш усталяваць новае абсталяванне – драбільную устаноўку . ” Завод “прыйшоў” сюды пасля- спачатку былі нашы дамкі ” Кажа Валянціна Паўлаўна,жыхарка вуліцы Танкавай што месціцца побач з заводам.
Мы скардзіліся і на завод і у адміністрацыю раёна але нам сказалі” Што Вы хочаце? Вы жывяце у завадской зоне” Удакладняе сітуацыю малады мужчына.
Выслухаўшы жыхароў мы накіраваліся у адміністрацыю ПВУП “Гомельдругчармета” якая месціцца далёка ад завода – у ціхім куточку каля возера…
Дырэктара на месцы не было – быў галоўны інжынер, ён пагадзіўся нас прыняць. Выслухаўшы нас, распавёў – на заводзе абсталяванне адпавядае нормам і стандартам, як з пункту гледжання бяспекі так і па санітарных нормах. Але паабяцаў уласна сустрэцца з жыхарамі і паразмаўляць каб вырашыць спрэчныя пытанні.
Вяртаючыся да дому – магчыма пад уражаннем убачанага і пачутага, я адчуваў нейкі непрыемны смак – смак іржы. Іржы якую бачна і той якая за апошнія 20 год, праела беларускае грамадства у якім чалавек – нішто. Галоўнае – прагнозны паказчыкі і выкананне указанняў! Але дзеля каго ?