Даішнікі дзве гадзіны з пагоняй і стрэламі ганяліся па палях і лясах за сельскім трактарыстам

Сапраўдныя страсці з пагоняй і стрэламі разгараліся 31 мая каля 17 гадзін ля вёскі Палессе Бабуніцкага сельсавета. Паводзіны і стыль язды механізатара Г. з КСУП “Запаветы Ільіча”, які кіраваў трактарам “Беларус-1221” у счэпцы з абаротнымі плугамі, выклікалі падазрэнні ў супрацоўнікаў дзяржаўтаінспекцыі. Таму было вырашана пагутарыць з работнікам і праверыць наяўнасць дакументаў. Аднак гора-трактарыст не прыдумаў нічога іншага, як праігнараваць патрабаванне супрацоўнікаў ДАІ і не толькі не спыніўся, наадварот, прыбавіў газу і панёсся напралом па палявых і лясных дарогах да Бабуніч, зносячы плугамі дрэвы і неаднаразова ствараючы небяспечныя сітуацыі.

Амаль 2 гадзіны цягнулася такая пагоня. Нічога не спыняла бабуніцкага “каўбоя”: ні патрабаванні спыніцца, ні сірэна, ні нават папераджальныя выстралы з табельнай зброі. Трактарыст ламануўся з плугамі (!) ў лес паміж дрэў. Там і вымушаны быў спыніцца. Гора-каўбою была прадастаўлена магчымасць трое сутак адпачыць пасля “радэа” ў ізалятары часовага ўтрымання, пішуць “Петрыкаўскія навіны

Як паведамілі ў аддзяленні ДАІ, на ўцекача былі складзены 6 адміністрацыйных пратаколаў. Г. “наскакаў” на сваім сталёвым кані на 61,5 базавай велічыні (11 мільёнаў рублёў) з пазбаўленнем права кіравання на 3 гады.

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика