Самы лепшы капітал- наш надзейны персанал.

Найбуйнейшага вытворцу сельскагаспадарчай тэхнікі – «Гомсельмаш» – з-за крызісу пакідаюць кадры. На заводзе кажуць, што ледзь не цэлымі брыгадамі.

Пры канцы траўня ад кіраўніцтва прыйшоў чарговы загад – у чэрвені зрабіць усе пятніцы непрацоўнымі, з частковым захаваннем заробкаў, а таксама – сфармаваць спісы тых працаўнікоў, чыя праца менш важная для функцыянавання прадпрыемства. Адзін з рабочых падзяліўся з нашай рэдакцыяй фотаздымкамі дакументу з загадам.

У снежні, паводле працаўнікоў, на заводзе хавалі ажно 10 тысячаў камбайнаў, якія не атрымалася прадаць. Пасля новага года былы прэм’ер Мясніковіч канстатаваў: прадпрыемства зрабілася праблемным, але ёсць спадзеў.

У траўні прадпрыемства наведаў прэм’ер цяперашні Андрэй Кабякоў ды аптымістычна падкрэсліў, што «Гомсельмаш» – наш брэнд, што жыве і будзе жыць. Аднак на дварэ ўжо чэрвень, а на прамысловым гіганце працуюць толькі 2 станкі з двух дзясяткаў.

Відэанарэзка для СМІ ТУТ

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика