Сябры кааліцыі «Наша Альтэрнатыва» выступіла з лозунгам «Грошы ад суботніка — на карысць гаражан» і прапанавала гарвыканкаму направіць сабраныя сродкі на стварэнне безбар’ернага асяроддзя ў Гомеле.
Але грошы ад суботніку, як аказалася, даўно «распіляны». 50% пералічылі ў Міністэрства фінансаў. Потым гэтыя сродкі накіроўваюцца Міністэрству аховы здароўя для набыцця апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Астатнія грошы пайшлі на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезону і на святкавання 70-годдзя Перамогі.
Закупіць апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх, вельмі карысная справа. Але з другога боку ўзнікае 2 пытанні:
1. З нашых падаткаў ідуць сродкі на медыцыну, дзякуючы чаму яна ў нас » бясплатная». Ці ж не хапае гэтых сродкаў на закупку абсталявання?
2. Калі чалавек удзельнічаў у суботніку, то ён і жадае на свае ўласныя вочы паглядзець і адчуць, што змянілася ў лепшы бок. Калі недзе нешта закупілі, што чалавек не бачыць і не ведае, ці пойдзе ён добраахвотна наступны раз на суботнік?
Тыя ж пытанні і да аздараўленчых лагераў, пуцёўкі ў якія каштуюць грошаў. Сродкі з пуцёвак і павінны ісці на падрыхтоўку да летняга сезону.
Разам з тым гарвыканкам, паведамляе — пры добраўпарадкаванні дваровых тэрыторый і выкананні рамонтных работ прадугледжана прылада паніжальных бардзюраў у месцы руху інвалідаў-калясачнікаў. Цікавым застаецца факт , як яны вылічваюць дзе рухаецца інвалід — калясачнік, а дзе не?.
Пры гэтым, асаблівую ўвагу хацелася б звярнуць што, згодна з будаўнічымі нормамі яшчэ 1997 году ў месцах скрыжавання пешаходных шляхоў з праезнай часткай вуліц , дарог і асноўных праездаў — вышыня бартавых камянёў праезнай часткі павінна быць не больш за 0,05 м, пры гэтым не дапускаецца звужэнне праезнай часткі. Амаль 20 гадоў існуе закон, а «нашы» ўлады толькі зараз і толькі пры правядзенні рамонтных работ паніжаюць бардзюры.
Нагадваюць улады і пра дзяржаўную праграму па стварэнні без бар’ернага асяроддзя для жыццядзейнасці фізічна аслабленых асоб на 2011-2015 год, дзе асаблівая ўвага надаецца стварэнні без бар’ернага асяроддзя, для інвалідаў і іншых катэгорый фізічна аслабленых асоб на аб’ектах рэспубліканскай формы ўласнасці.Згодна з дадзенай праграмай павялічыцца ўдзельная вага аб’ектаў, якія ўлічваюць патрабаванні без бар’ернага асяроддзя, да 70 працэнтаў у цэлым па рэспубліцы.
Нягледзячы на ўсе законы і праграмы Гомель працягвае быць бар’ерным горадам, па якім немагчыма рухацца ні інваліду-калясачніку, ні сталаму чалавеку, ні з дзіцям у вазочку, ні раварысту. Адказ адзіны, у бюджэце няма грошай, і зараз немагчыма зрэзаць усе бардзюры.
Нагадаем, што на прапанову актывістаў «Нашай Альтэрнатывы» правесці суботнік і прыбраць бардзюры на Савецкай вуліцы Гомеля, чыноўнікі адказалі, што на паперы бардзюраў няма, а тое што Вы бачыце, тое не лічыцца.
Вось так і працягваем мы жыць, на паперы ўсе добра, а насам рэч многія катэгорыі грамадзян краіны не раўнапраўныя…