У вёсцы Заліп’е, гомельскага раёна, востра стаіць праблема вывазу буйнагабарытных бытавых адкідаў і шкла ? Можна замовіць і аплаціць трактар, але калі адкідаў некалькі кілаграм?
Кожная мясцовая сям’я знаходзіць свае выйсці — хто закопвае на ўчастку, хто складуе, а есць і тыя, хто вывозіць смецце проста ў лес…
«Што рабіць людзям?» — кажа мясцовы жыхар —» калі не пазбавішся смецця цябе аштрафуюць, а дзець яго няма куды. Вось многія і вязуць: хто ў лес, хто да могілак, а хто так — за вёскай на полі кідае.»
Маладая сям’я, некалькі гадоў назад у гэтай вёсцы купілі дом. На ўчастку яны выкапалі цэлую каробку шкла. Разумеючы, што шкло не псуецца і можа ляжаць стагоддзямі — вырашылі дастаць яго з зямлі. Але што рабіць далей? Вывезці ў горад, каб выкінуць у спецыяльны кантэйнер, не маюць магчымасць, а з бытавымі адходамі яго не забіраюць.
Надзея патэлефанавала ў камунальнае жыллёвае ўнітарнае прадпрыемства «Гомельскі райжылкамгас», каб вырашыць дадзеную праблему, але там ёй параілі — пакрыху шкло падкідваць у бытавыя адходы.
Раздзельны збор смецця ўкараняецца ў рэспубліцы ўжо каля дзесяці гадоў. У Гомелі паўсюльна стаяць яркія кантэйнеры, і з нядаўніх пор на гэтыя кантэйнеры павесілі замкі, каб «канкурэнты» не кралі шкло.ў
Жыхары вёскі запэўніваюць — гатовы плаціць за вываз смецця, але як гэта зрабіць не ведаюць. Калі дома робіцца рамонт, то яны аплачваюць талон і вызываюць тэхніку . Але ж па-першае гэта каштуе вялікіх грошай — а невялікія партыі не бытавога смецця накопліваюцца кожны тыдзень і кожны раз трактар вызываць не будзеш. Прапануюць вяскоўцы, каб хоць раз у месяц прыязджаў транспарт для такога смецця, каму трэба што выкінуць маглі б ім скарыстацца і аплаціць.
Старшыня сельвыканкома, Бароўская Любоў Цімафееўна кажа, што замовіць трактар і вывесці будаўнічыя адходы можа кожны жыхар вёскі. Пры гэтым аплачваць патрэбна толькі за колькасць адходаў. Суседзі павінны дамаўляцца паміж сабой калі ім зручней вывесці смецце і замаўляць тэхніку на ўсіх.
Праблема вываза смецця ў лес, вельмі балючая для старшыні. Любоў Цімафееўна прызнаецца, што нават сама разграбала смецьце, каб высветліць хто яго выкідваў, часта знаходзіліся прамыя доказы. Да людзей звярталіся, папярэджвалі не раз, штрафавалі, але ў лесе працягваюць з’яўляцца новыя і новыя стыхійныя звалкі…
***
У Нямеччыне, да прыкладу, 64% усіх адходаў перапрацоўваецца. Аднак немцаў зацікаўліваюць грашыма: здаў у спецыяльны аўтамат у супермаркеце бляшаную банку або пластыкавую бутэльку і атрымаў 10 — 30 цэнтаў.
Відэанарэзка для СМІ — ТУТ