Абвяшчаецца прыём заявак на стыпэндыю Вацлава Гавэла для журналістаў на 2015-2016 гг. Мэта праграмы – падтрымка журналістаў з краінаў, дзе абмежаваная свабода прэсы й журналісты перасьледуюцца за сваю дзейнасьць.
Да ўдзелу запрашаюцца журналісты, якія маюць ня меньш за два гады прафэсійнага досьведу і валодаюць ангельскай мовай.
Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна даслаць дакумэнты праз эл. адрас: havelfellowship@rferl.org. Пералік дакумэнтаў і правілы падачы заяўкі – па спасылцы.
Апошні тэрмін падачы заявак: 31 траўня 2015 г.
Больш інфармацыі – па спасылцы.