ТРЭНІНГ “ВАС ЗДЫМАЕ КАМЭРА: ЯК ПРАВІЛЬНА СЯБЕ ПАВОДЗІЦЬ?”

26 чэрвеня 2015 г. у Вільні (Літва) Цэнтар дасьледаваньняў Усходняй Эўропы (EESC) і Беларуская дасьледчая рада (BRC) ладзяць трэнінг “Вас здымае камэра: Як правільна сябе паводзіць?”. Мэта трэнінгу – разьвіцьцё навыкаў паводзінаў перад тэлевізійнай камэрай. Трэнінг пройдзе пад кіраўніцтвам журналіста й тэлевядучай Рыты Мілютэ ў мэдыяцэнтры ЭГУ. Мова навучаньня – расейская.

Да ўдзелу запрашаюцца беларускія дасьледчыкі й прадстаўнікі незалежных аналітычных цэнтраў.

Каб прыняць удзел, неабходна даслаць СV і запоўненую заяўку (з пазнакай у тэмэ ліста “Training June 26, 2015”) праз эл. адрас: agne.janusevska@eesc.lt.

Арганізатары кампэнсуюць транспартныя выдаткі, забясьпечваюць пражываньне й харчаваньне падчас трэнінгу. У выключных выпадках арганізатары могуць садзейнічаць у атрыманьні аднаразовай шэнгенскай візы.

Апошні тэрмін падачы заявак: 1 чэрвеня 2015 г.

З дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся праз эл. адрас: agne.janusevska@eesc.lt.

Паводле by.odb-office.eu

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика