Міністэрства замежных справаў Індыі распачало прыём заявак на навучаньне ў 2015-16 гг. у межах праграмы ITEC (Indian Technical & Economic Cooperation). Праграма накіраваная ня толькі на разьвіцьцё прафэсійных навыкаў, але і на знаёмства зь Індыяй, разнастайнасьцю й багацьцем яе культурнай спадчыны, сацыяльна-эканамічнымі інавацыямі й сучаснымі дасягненьнямі.
Удзельнікам праграмы ITEC прадастаўляецца бясплатная віза, аплата курсаў, аплата пражываньня (гатэль ці хостэл), штомесячная дапамога (25.000 Rs), дапамога на закуп кнігаў (5000 Rs.) адукацыйныя туры ў межах праграмы (уключаючы гістарычна значныя месцы), мэдычная дапамога ў экстраных сытуацыях.
Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анляйн-заяўку. Правілы запаўненьня й рэгістрацыі – па спасылцы. Раздрукаваную запоўненую заяўку, з 2 копіямі фатаграфіі ды іншыя неабходныя дакумэнты для пацьверджаньня ўдзелу ў праграме й даслаць у Амбасаду Індыі ў Менску. Пералік курсаў праграмы – па спасылцы.
Тэрмін падачы заявак: не пазьней за 3 месяцы да пачатку курсу.
Больш інфармацыі пра стыпэндыяльную праграму ITEC на сайце Амбасады Індыі ў Менску й на сайце Міністэрства замежных справаў Індыі.
Паводле oeec.by