Жыхар Жлобіна , Аляксандр Караткевіч, актывіст ЛГБТ-руху, пацярпеў ад нападу 5 чалавек у масках. Нават праз тыдзень на яго целе заставаліся вялізныя сінякі, але звяртацца ў міліцыю ен баяўся да апошняга.Пад ціскам сяброў заява была пададзена ў міліцыю. Злачынцы знойдзены і на іх заведзена крымінальная справа.
Знаемся Вольга паклікала Аляксандра пагутарыць. Прапанавала прагуляцца па пэўнаму маршруту, дзе на яго і напалі. Невядомыя ў масках, спыталі спачатку цыгарэту, пасля Аляксандра спіхнулі у невялічкую канаўку дзе пачалі збіваць і здзекавацца з яго. Парвалі майку ды рубашку, спецыяльна паламалі тэлефон. Здымалі яго на відыё , прымушалі казаць розныя брыдкасці ў свой адрас, а потым далі адну хвіліну, каб ён уцёк, пагражаючы, каб Аляксандр ніколі на іх дарозе больш не пападаўся.
«Убегал от них босиком, не разбирая дороги. Думал вообще убьют» — кажа Аляксандр.
Родныя і блізкія парэкамендавалі Аляксандру не звяртацца ў міліцыю, аргументуючы тым , што гэтыя людзі потым знойдуць яго і ўвогуле заб’юць, а міліцыя не будзе шукаць злачынцаў, бо ен гей.
«-Я думал, что в милиции даже не примут мое заявления — меня там знают и часто «хихикают» с меня. Скажут «сам виноват» и пошлют куда подальше. Да и если честно боюсь я нашу милицию, ибо отношение к нашему сообществу там немного другое, чем к большинству людей. Но мой хороший друг Наталля, даже с Гомеля приехала, и настояла, что бы была проведена проверка по моему избиению.»
Злачынства па заяве было раскрытае ў лічаныя гадзіны. Са слоў следчага — Таргонскага, сапраўды Вольга выкарыстоўвалася, каб злачынцы маглі сустрэць Аляксандра ў нялюдным месцы. Сярод падазраваных есць нават непаўнагадовы.
Аляксандр ужо зняў пабоі, у бліжэйшы час з міліцыяй едзе на месца здарэння.Следчыя ўпэўнілі Аляксандра, што злачынцы панясуць суровае пакаранне па крымінальным артыкуле.
» Я когда узнал, что что нашли тех, кто меня избил, чуть от радости со стула не упал, думаю, что они не ожидали что я обращусь в милицию, они же меня запугивали.»
Аляксандр, личыць што без падтрымкі сяброў з Гомелю, журналістаў «Белсата» і праваабаронцаў справа б так хутка вырашылася, спадзяецца, што калі пакаранне будзе сапраўды суровае, то іншыя гомафобы будуць ведаць -пакаранне за злачынства іх не міне.
Таму ен заклікае людзей якія былі падвергнуты гвалту:
«Падавайце інфармацыю ў прэсу, звяртайцеся да праваабаронцаў, разам звяртайцеся ў міліцыю! Пока нас избивают, нарушают наши права и мы молчим, значит наши права не нарушаются и все хорошо. Я понял, что пока мы не будем сами защищать наши права, никто другой за нас это не сделает!»