ФОТАКОНКУРС NATIONAL GEOGRAPHIC

National Geographic праводзіць конкурс фотаздымкаў, зробленых падчас вандровак. Катэгорыі фотаздымкаў:
партрэты з падарожжаў;
– здымкі на адкрытым паветры;
– “sense of place”;
– спантанныя моманты.

Пераможцы адправяцца ў фотаэкспэдыцыі – у Коста-Рыку й Панаму (першае месца), “Елаўстон узімку” (другое месца), а таксама падарожжа на Schooners Heritage and American Eagle (трэцяе месца). Лепшыя здымкі будуць зьмешчаныя ў National Geographic Traveler. Пераможцы атрымаюць гадавую падпіску на часопіс.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвочыя. Падача заяўкі каштуе 15 даляраў ЗША. Колькасьць заявак ад аднаго ўдзельніка не абмежаваная.

Падрабязьней пра ўмову ўдзелу па спасылцы.

Апошні тэрмін падачы заявак: 30 чэрвеня 2015 г.

Паводле adukacyja.info

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика