ГРАНТЫ ДЛЯ ФАТОГРАФАЎ

Амэрыканская фотаагэнцыя “Getty Images” прапануе гранты фотажурналістам, якія працуюць над распрацоўкай значных праектаў, скіраваных на ўдасканаленьне прафэсійнага майстэрства. Мэта конкурсу “Grants for Editorial Photography” – падтрымка асьвятленьня значных палітычных, сацыяльных і культурніцкіх тэмаў. Агэнцыя прапануе 5 грантаў памерам 10 тыс. даляраў ЗША кожны.

Да ўдзелу запрашаюцца фотажурналісты.

Каб прыняць удзел, неабходна даслаць апісаньне праекту памерам у 500 словаў, кароткае рэзюмэ й 20-25 уласных фотаздымкаў у якасьці прыкладаў. Больш інфармацыі – па спасылцы.

Апошні тэрмін падачы заявак: 13 траўня 2015 г.

Паводле baj.by

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика