Труп маладой маці са шматлікімі колата-рэзанымі ранамі знойдзены на двары прыватнага дома ў Рэчыцы. Жанчына знаходзілася ў адпачынку па даглядзе да дзіцем. Па факце забойтсва распачатая крымінальная справа. Паваабаронца Леанід Судаленка кажа, што гэта забойства па цяжкасці нічым не адрозніваецца ад забойства, за якое ў тым годзе быў растраляны Аляксандр Груноў, па-гэтаму ён не выключае новага смяротнага прысуду ў рэгіёне, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна» .
Вядома, што падазраваны ў здзяйсненні злачынства ўжо затрыманы і з ім працуюць следчыя; прызначаныя патрэбныя экспертызы. Матыў забойства пакуль не вядомы.
Нагадаем, Крымінальны кодэкс Беларусі забараняе ўжываць смяротнае пакаранне асобам, якія ўчынілі злачынствы ва ўзросце да васемнаццацi гадоў, жанчынам і мужчынам, якія дасягнулі шасцідзесяці пяці гадоў. Калі віна мужчыны ў забойстве з асаблівай жорсткасцю будзе даказаная, не выключана, што яму «свеціць вышка».