ЛЕКЦЫЯ “25 ГАДОЎ БЯЗ СССР, ЦІ НАВОШТА БЕЛАРУСІ СТРУКТУРНЫЯ РЭФОРМЫ”

23 красавіка 2015 г. а 19.00 у бізнэс-клюбе “Imaguru” (Менск, вул. Фабрыцыўса 4) анляйн-часопіс “Ідэя” ладзіць сустрэчу з галоўным прадстаўніком міжнароднага валютнага фонду па Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе Джэймсам Роўфам. Спадар Роўф прэзэнтуе справаздачу МВФ “25 гадоў пераходу да рынку: посткамуністычная Эўропа й МВФ”.

На лекцыі выступоўца адкажа на пытаньні: Чаму адны краіны дасягнулі вялікіх посьпехаў, а іншыя – не? Якія праблемы ёсьць сёньня ў эканоміцы Беларусі й як навучыцца іх вырашаць на прыкладах суседзяў? Ці ёсць у Беларусі пэрспэктывы на эўрапейскім рынку? Як “сацыяльнасьць” дзяржавы можа дрэнна ўплываць на эканамічны рост? Чаму Беларусь – апошняя посткамуністычная краіна, якая ня скончыла прыватызацыю, і ці гэта так дрэнна? Як МВФ дапамагае Беларусі?

Да ўдзелу запрашаюцца беларускія аналітыкі, дасьледчыкі, выкладчыкі, прадстаўнікі экспэртных колаў, ураду, мэдыяў, а таксама зацікаўленая грамадзкасьць. Уваход вольны.

Паводле ampby.org

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика