ДЫСКУСІЯ “КАРПАРАТЫЎНАЯ САЦЫЯЛЬНАЯ АДКАЗНАСЬЦЬ ДЛЯ МАЛОГА Й СЯРЭДНЯГА БІЗНЭСУ”

29 красавіка 2015 г. з 13.30 да 19.00 у Менску (вул. Прытыцкага 2, гатэль “Бон Гатэль”) адбудзецца сэктарная дыскусія “Карпаратыўная сацыяльная адказнасьць (КСА) для малога й сярэдняга бізнэсу”. Экспэрты з Украіны й Беларусі раскажуць аб магчымасьцях, якія адкрывае для малога й сярэдняга бізнэсу ўкараненьне КСА, у тым ліку ў пэрыяд эканамічнай крызы.

Да ўдзелу ў дыскусіі запрашаюцца бізнэс-спэцыялісты, прадпрымальнікі, прадстаўнікі прыватных кампаніяў, якія працуюць у Беларусі.

Каб прыняць удзел, неабходна даслаць запоўненую заяўку праз эл. адрас: [email protected]

Удзел у мерапрыемстве бясплатны. Праграма мерапрыемства – у файле.

Апошні тэрмін падачы заявак: 26 красавіка 2015 г.

Паводле by.odb-office.eu

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика