СТЫПЭНДЫЯ НА НАВУЧАНЬНЕ Ў НЯМЕЧЧЫНЕ

Таварыства студэнцкіх абменаў у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе (GFPS) і Фундацыя польска-нямецкага супрацоўніцтва прапануюць беларускім студэнтам і магістрантам стыпэндыі на навучаньне ва ўніверсытэтах Нямеччыны ў зімовым сэмэстры з кастрычніка 2015 па люты 2016 г.

Патрабаваньні да кандыдатаў:
– мінімум 3 гады навучаньня ў адным зь беларускіх унівэрсытэтаў альбо ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце,
– пасьпяховыя вынікі ў навучаньні,
– беларускае грамадзянства,
– добрае валоданьне нямецкай мовай,
– актыўная жыцьцёвая пазыцыя.

Інфармацыя па ўмовах падачы заявак (на нямецкай мове) – па спасылцы.

Апошні тэрмін падачы заявак: 1 траўня 2015 г.

З дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся праз эл. адрас: [email protected].

Паводле ngo.by

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика