ПРЭМІЯ ЗА ЛЕПШЫЯ ЖУРНАЛІСЦКІЯ РАСЬСЛЕДАВАНЬНІ

Глябальная сетка журналістаў, якія займаюцца расьследаваньнямі (Global Investigative Journalism Network) ладзіць конкурс Global Shining Light Award.

 

Узнагарода ўручаецца журналісту, рэдакцыі ці СМІ, якія працуюць, нягледзячы на пагрозы ды іншыя складаныя ўмовы. Пераможца атрымае 1000 даляраў ЗША і аплачаную паездку на канфэрэнцыю Глябальнай сеткі журналістаў, якія займаюцца расьследаваньнямі, што пройдзе ў Лілехамэры (Нарвэгія). Конкурсныя работы павінны быць апублікаваныя або выпушчаныя ў этэр у пэрыяд з 1 студзеня 2013 да 31 сьнежня 2014 году.

Да ўдзелу запрашаюцца журналісты, якія займаюцца расьследаваньнямі, аўтары матэрыялаў пра краіны, якія разьвіваюцца або краіны, якія знаходзяцца ў пераходным пэрыядзе разьвіцьця.

Каб прыняць удзел, неабходна падаць заяўку.

Матэрыялы на іншай мове, акрамя ангельскай, мусяць суправаджацца перакладам на ангельскую мову.

Апошні тэрмін падачы заявак: 1 траўня 2015 г.

Больш інфармацыі – па спасылцы.

Паводле baj.by

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика