Даведзеныя да адчаю жыхары вёскі Жураўлеўка.Выступілі з відэа-зваротам да Прэзідэнта Беларусі .
Вёска Жураўлёўка, знаходзіцца кіламетраў за сорак ад Гомеля. Зямля тут самыя чыстыя ў рэгіёне, які пасля Чарнобыля моцна усеяны радыяцыйным попелам. Але вёска памірае — памірае прымусова … З 24 чатырох дамкоў пабудаваных Гомельскім радыёзаводам — 20 стаяць пустымі і прыйшлі у не прыдатны для жылля стан . Жыльцам 4-х ацалелых дамкоў, гаспадар -Гомельскі радыёзавод «заламіў » кошт роўны кошту аднапакаёвай кватэры у Гомелі. Рэальны рынкавы кошт дома у вёсцы — ад 500 да 5000 даляраў . Прадстаўнікі радыёзавода кажуць -«няма грошай на прыватызацыю, заключайце дамову арэнды — 0.2 базавыя з метр квадратны у месяц » што прыкладна складзе каля 2 800 000 за дом без выгод …
Атрымліваецца-лягчэй па закону закапаць дамкі, чым аддаць па рэальнаму кошту людзям !
Такая сацыяльная палітыка беларускай дзяржавы?