Беларускія правайдэры абмяжоўвалі доступ да сайта «Цвярозы погляд». Аб немагчымасці зайсці на сайт паведаміў карыстальнік рэсурсу, які паспрабаваў зайсці на наш сайт з галоўпаштампу ў Менску.
Карыстальнікі гомельскага «Гаранту» таксама не могуць зайсці на сайт.
Як паведамляе сайт «Хартыя’97» на днях правайдэры атрымалі спіс абмежаванага доступу, які будзе распаўсюджвацца на ўсіх беларускіх карыстальнікаў.
Новы спіс складзены на аснове папярэдняга «чорнага» спісу РУП «БелДІЭ», куды былі ўключаныя, у тым ліку, незалежныя навінавыя сайты «Хартыі» і «Беларускага партызана». Раней згодна са спісам блакаваліся непажаданыя сайты для карыстальнікаў з дзяржструктур, устаноў адукацыі і культуры, цяпер жа блакіроўка распаўсюдзіцца на ўсіх інтэрнэт-карыстальнікаў з Беларусі.
Некаторыя правайдэры неадкладна выканалі распараджэнне і заблакавалі незалежныя сайты. Напрыклад яны недаступная для кліентаў інтэрнэт-правайдэраў IP Telcom, «Дзелавая сетка», adsl.by, unet.by, «Гарант» (Гомель), а таксама Life.
Нагадаем, 28 студзеня 2014 года сайт spasemstranu.com быў узламаны. Невядомымі быў усталяваны адмысловы код, які дапамог спамаваць і знішчыць увесь кантэнт на сайце.