Гомельская грамадскасць адзначыла Дзень Волі ( фота факт)

25  Сакавіка, прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Гомеля наведвалі памятныя мясціны гомельшчыны.

Спачатку актывісты ўсклалі кветкі да магілы дзеяча беларускага нацыянальнага супраціву Цімоха Вострыкава. Яна знаходзіцца ў вёсцы Рамановічы Гомельскага раёна.

Потым  наведалі  наведалі могілкі ў вёсцы Знамя Працы Гомельскага раёна. Там пахаваны актывіст Еўрамайдана Міхаіл Жызнеўскі, забіты ў Кіеве.

Пасля,  дэлегацыя ўсклала кветкі на вуліцы Дзімітрава ў Гомелі, дзе стаяў дом міністра сацыяльнай апекі БНР Палуты Бадуновай.IMG 2912IMG 2914IMG 2917IMG 2922IMG 2924IMG 2933БНРIMG 2943IMG 2944IMG 2948IMG 2902

Уласная інфармацыя ТВ

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика