КОНКУРС САЦЫЯЛЬНАЙ АЎДЫЁРЭКЛЯМЫ

ГА “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” абвяшчае конкурс сацыяльнай аўдыёрэклямы “Мар і стварай”, які праводзіцца ў межах праекту “Мастацтва за інклюзыю людзей зь інваліднасьцю”, пры падтрымцы Агенцыі ЗША па міжнародным разьвіцьці USAID.

Агульная тэматыка конкурсу – “Уключэньне людзей зь інваліднасьцю ў жыцьцё грамадзтва”. Мэта конкурсу – адлюстраваць новы погляд на людзей зь інваліднасьцю бяз прызмы стэрэатыпаў.

Да ўдзелу запрашаюцца юрыдычныя асобы, зарэгістраваныя ў Беларусі.

Палажэньне пра конкурс і патрабаваньні да ролікаў – у файле.

Апошні тэрмін падачы заявак: 15 траўня 2015 г.

Больш інфармацыі – па спасылцы. З дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся праз тэл.: +375336610385, +375297738582

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика