Пракурора Цэнтральнага раёна г Гомеля і іншых супрацоўнікаў пракуратуры «НЯМА ДОМА» З такой адзнакай «БЕЛПОШТЫ» Кастусь Жукоўскі, атрымаў свой ліст, які накіраваў у пракуратуру, па факту карупцыі ў органах дзяржаўнага кіравання і МУС .
Кастусь, распавёў нашаму карэспандэнту наступнае: «Нічога дзіўнага няма. Гэта ужо не першы раз калі пракуратура Цэнтральнага раёна Гомеля, наўпрост парушае дзеючае заканадаўства і ігнаруе мае звароты. Яшчэ з 2010 годзе я так і не атрымаў адказ па факце парушэння выбарчага заканадаўства які быў зафіксаваў на фота. Рабіць выгляд што карупцыі няма, пакуль не пакажуць пальцам з з Менска — іх канек… Я накіраваў скаргу у вышэйстаячую інстанцыю і следчы камітэт , буду чакаць адказ, ён павінен быць цікавы.»
Для нашых чытачоў, змяшчаем адрэсу пракуратуры Цэнтральнага раёна Гомеля.
Магчыма некаторыя сумняваюцца, што ліст быў дасланы правільна…