Міліцыянты Гомеля выкрадаюць украінскія сцяжкі ля помніка Тараса Шаўчэнкі

У дзень нараджэння Тараса Шаўчэнка гомельскія актывісты “Маладога Фронту” і кааліцыі “Наша Аьтэрнатыва” ушанавалі памяць пісьменніка.

Да помніка былі ўскладзены кветкі і ўкраінскія сцяжкі.

Міліцыянты адрэагавалі на дадзеную пашану памяці праз 5 хвілін. Міліцыянт у цывільным падбег да помніка, схапіў сцяжкі, памяў іх парваў і зноўку ўцек у сваю міліцэйскі аўтамабіль. Аўтамабіль стаяў за будынкам кінатэатру, адкуль не было бачна помніку. Як міліцыянт даведаўся аб ускладанні кветак і сцяжкоў, застаецца толькі дагадвацца.

Таксама хочам задаць пытанне нашай уладзе, чаму так бязгузда трацяцца падаткі беларусаў? Цэлы дзень машына з двумя міліцыянтамі прастаяла ля помніка, каб выкрадаць папяровыя ўкраінскія сцяжкі, якія прадаюцца паўсюль.

Sam 0533 Sam 0552 Sam 0555 Akciya Sam 0570 Sam 0573 Sam 0575

Закрепите на Pinterest