Першая Боская Літургія на беларускай мове

 8 сакавіка, у 2-ю нядзелю Вялікага посту, дзень свяціцеля Рыгора Паламы, на прыходзе Архангела Міхаіла (Мінск, Сухарава, Янкоўскага 2) у храме блажэннай Ксенні Пецярбургскай адбылася Боская Літургія на беларускай мове. Гэта была першая служба ў гэтым прыходзе, якая ладзілася на беларускай мове. Адбывалася яна з дабраславення Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, паведамляе «Минск сегодня«

Як адзначыў айцец Аляксандр Шрамко, беларускамоўныя літургіі на гэтым прыходзе будуць адбывацца і надалей, а менавіта кожную другую нядзелю месяца.

1425808663 img 20150308 104614

Перад пачаткам літургіі ўсім вернікам раздаваліся адмыслоўныя паперкі з асноўнымі малітвамі — Сімвалам Веры і Малітвай Гасподня (Ойча наш) — на беларускай мове. Усяго першую беларускамоўную літургію наведала каля 100 чалавек. Па словах святара, было вялікай прыемнасцю, што шмат людзей сёння наведала храм.

Закрепите на Pinterest