Сайт найбуйнейшай акругі Парыжа перакладзены на беларускую мову

Мэрыя 16-й акругі і Гістарычнае таварыства Атой і Пасі прынялі рашэнне перакласці афіцыйны сайт 16-й акругі Парыжа (histoire-auteuil-passy.org) на 74 замежныя мовы, па колькасці прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў, якія жывуць у ёй.

“Пачэснае месца на сайце заняла беларуская мова, з улікам таго што на тэрыторыі акругі знаходзіцца дыпламатычная місія Беларусі і пражываюць беларускія грамадзяне”, — паведамляе прэс-служба дыппрадстаўніцтва.

Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка накіраваў ліст мэру 16-й акругі Парыжа, прэзідэнту Гістарычнага таварыства Атой і Пасі Клоду Гоасгену, у якім выказаў словы ўдзячнасці за пераклад сайта на беларускую мову. Пасол таксама выказаў згоду на арганізацыю ў будынку пасольства канферэнцыі, прысвечанай гісторыі 16-й акругі Парыжа, піша “Белапан” 

Клод Гоасген у сваім лісце ў адрас пасольства адзначыў, што, нягледзячы на тое што пераклад не з`яўляецца дастаткова літаратурным, ён дапаможа беларусам, якія жывуць і працуюць у 16-й акрузе Парыжа, больш даведацца аб яе гісторыі.

16-я акруга Парыжа з`яўляецца адным з найбуйнейшых і густанаселеных раёнаў сталіцы Францыі, размешчаных на правым беразе Сены. Яе аснову ў XIX стагоддзі склалі дзве старажытныя вёскі Атой і Пасі.

У 16-й акрузе жылі філосаф Жан-Жак Русо, кампазітары Пучыні і Расіні, пісьменнік Анарэ дэ Бальзак і іншыя знакамітыя асобы.

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика