ПРАГРАМА ГРАНТАЎ ФОРУМА СЮД ДЛЯ БЕЛАРУСІ

Праграма грантаў Форума Сюд для Беларусі накіраваная на падтрымку праектаў, якія праводзяцца арганізацыямі грамадзянскай супольнасьці, а таксама нефармальнымі групамі ды ініцыятывамі ў Беларусі ў галіне культуры, грамадзянскай адукацыі, грамадзянскага ўдзелу, дэмакратыі, правоў чалавека, навакольнага асяродзьдзя, гендэрнай роўнасьці ды іншых.
Беларускія арганізацыі могуць удзельнічаць у праграме самастойна, а таксама ў партнэрстве са швэдзкімі арганізацыямі.

Да аўдзелу запрашаюцца некамэрцыйныя, непалітычныя, нерэлігійныя арганізацыі, якія працуюць у напрамку дэмакратычнага разьвіцьця, заснаванага на роўнай каштоўнасьці ўсіх людзей і на павазе правоў чалавека. Беларускія арганізацыі, групы або ініцыятывы мусяць існаваць ня меньш за адзін год (афіцыйная рэгістрацыя не абавязковая). Швэдзкія арганізацыі мусяць спраўдзіць, ці маюць яны права на фінансаваньне Форумам Сюд на сайце.

Каб прыняць удзел, неабходна падаць заяўку на эл. адрас: [email protected]. Калі заяўка на грант не перавышае 10.000 эўра, запаўняецца форма “Апісаньне ідэі праекту” (Concept note), калі грант большы за 10.000 эўра, запаўняецца форма “Заяўка”.

Заяўка можа быць пададзеная на беларускай, ангельскай ці расейскай мовах.

Апошні тэрмін падачы заявак: 15 сакавіка 2015 г.

З дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся праз эл. адрас: [email protected]

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика