КУРС ПА ЭКАЛЯГІЧНЫМ МЭНЭДЖМЭНЦЕ

З лютага 2015 г. па люты 2016 г. ў Менску, Гомелі й Магілёве рэспубліканскае сацыяльна-экалягічнае грамадзкае аб’яднаньне “Жывое партнэрства” праводзіць падрыхтоўку экспэртаў-аўдытараў і кансультантаў ў сфэры экалягічнага мэнэджмэнту. Пасьпяховыя выпускнікі курсу атрымаюць сэртыфікаты і будуць запрашацца да ўдзелу ў праектах па разьвіцьці сыстэмы экалягічнага мэнэджмэнту (сыстэмы кіраваньня навакольным асяродзьдзем) у сацыяльных, адукацыйных і царкоўных арганізацыях.

Праграма ўключае пяць адна-двухдзённых сэмінараў, а ў якасьці практычнай працы – кансультаваньне адной з установаў адукацыі. Заняткі будуць праводзіць беларускія й нямецкія экспэрты-аўдытары, якія працуюць у нацыянальных і міжнародных органах па сэртыфікацыі сыстэмаў кіраваньня навакольным асяродзьдзем.

Да ўдзелу запрашаюцца асобы з вышэйшай адукацыяй, а таксама студэнты, якія маюць намер надалей супрацоўнічаць з грамадзкай арганізацыяй. Пажадана веданьне прыродаахоўнага заканадаўства. Перавага аддаецца кандыдатам, якія маюць адукацыю або досьвед працы ў экалягічнай сфэры.

Каб прыняць удзел, неабходна даслаць заяўку праз эл. адрас: [email protected]. У назве файлу заяўкі неабходна пазначыць прозьвішча, а ў тэме ліста – “Падрыхтоўка экспэртаў-аўдытараў. Прозьвішча”.

Арганізатары кампэнсуюць транспартныя выдаткі, забясьпечваюць харчаваньне й пражываньне падчас правядзеньня заняткаў, прадастаўляюць мэтадычную літаратуру.

Апошні тэрмін падачы заявак: 5 лютага 2015 г.

З дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся праз тэл. 8(029) 3355708 ці праз эл. адрас: [email protected], кантактная асоба: Ларыса Якавюк.

Больш інфармацыі – па спасылцы.

Паводле www.adukacyja.inf

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика