КРУГЛЫ СТОЛ “МАГДЭБУРГСКАЕ ПРАВА – ЭЎРАПЕЙСКІ ВЫБАР” У МАГІЛЁВЕ

24 студзеня 2015 г. а 12.00 у Магілёве (вул. Ленінская, 63, пакой 803, тэхнапарк) “Грамадзкі Магістрат” ладзіць круглы стол “Магдэбургскае права – Эўрапейскі выбар”, прысьвечаны 428-годзьдзю Магдэбургскага права Магілёва.

Мэта мерапрыемства – стварэньне ў пэрспэктыве асацыяцыі беларускіх гарадоў, дзе дзейнічала Магдэбургскае права. У мерапрыемстве возьмуць удзел: кандыдат гістарычных навук І. Пушкін, доктар сацыялягічных навук Ю. Бубноў, экспэрт “Фонду імя Льва Сапегі” Андрэй Завадзкі, дэпутат ПП НС РБ (2000-2004) Уладзімер Навасяд.

Экспэрты засяродзяцца на пытаньнях Магдэбургскага права ў Беларусі, вытокаў мясцовага самакіраваньня ў Беларусі, адносінах магілёўцаў да мясцовага самакіраваньня (вынікі сацыялягічнага дасьледаваньня), абмяркуюць асаблівасьці мясцовага самакіраваньня на сучасным этапе.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў.

Праезд і пражываньне ўдзельнікаў кампэнсуецца арганізатарамі.

Падрабязная інфармацыя й рэгістрацыя на мерапрыемства праз эл. адрас: silkou@gmail.com або праз тэл. +375 29 6520048.

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика