НАБОР У ШКОЛУ SYMPA

Міжнародная асьветніцкая праграма Школа маладых мэнэджэраў публічнага адміністраваньня SYMPA праводзіць чарговы набор слухачоў. Праграма накіраваная на фарміраваньне супольнасьці маладых людзей, кампэтэнтных у сфэры дзяржаўнага кіраваньня. Удзельнікі атрымаюць веды ў сфэры паліталёгіі, эканомікі, рэгіянальнага разьвіцьця, мясцовага самакіраваньня, прыватна-дзяржаўнага партнэрства, электроннага кіраваньня, працы са СМІ ды грамадзкім меркаваньнем, інстытутаў ЭЗ.

Праграма складаецца з 4 навучальных сэсіяў, якія будуць праводзіцца ў Беларусі, Літве, Грузіі й Швэцыі. Працоўныя мовы: ангельская, беларуская, расейская. Слухачы курсу атрымаюць сэртыфікат Swedish Institute for Public Administration.

Да ўдзелу запрашаюцца грамадзкія актывісты, спэцыялісты ў сфэры адукацыі, сацыяльнай працы, бізнэсу і дзяржкіраваньня ва ўзросьце 25-40 гадоў, якія маюць вышэйшую адукацыю, стала жывуць у Беларусі й валодаюць ангельскай мовай.

Каб прыняць удзел, неабходна даслаць заяўку праз эл. адрас: [email protected] Заяўка запаўняецца на ангельскай мове.

Арганізатары кампэнсуюць выдаткі на праезд, пражываньне, харчаваньне, інфармацыйныя матэрыялы.

Апошні тэрмін падачы заявак: 5 лютага 2015 г.

Падрабязьней – па спасылцы.

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика