Школка беларускіх народных танцаў адкрыецца ў філіяле Веткаўскага музея

З 16 студзеня ў філіяле Веткаўскага музея для аматараў беларускіх традыцый і танцавальных рытмаў пачне дзейнічаць школка беларускіх танцаў. Усе ахвотныя змогуць навучыцца асновам беларускага народнага танца. Задача-мінімум – атрымаць станоўчыя эмоцыі. Задача-максімум – прадставіць Гомель на рэспубліканскім конкурсе танцаў “Мяцеліца”. Палажэнне конкурсу – у прымацаваным да гэтай старонкі ўнізе (“Вложения”) тэкставым файле.

Чакаем вас штопятніцу а 17.00 і штонядзелю аб 11.30. УВАГА!!! Час можа змяняцца, сачыце за навінамі ў суполцы “Укантакце”: https://vk.com/event84594039.

Добраахвотны ўнёсак – 4 000 р.

Адрас: філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традацый імя Ф.Р. Шклярава ў Гомелі, пл. Леніна, 4 (тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля).

Тэл.: (8-0232) 74-88-87, 74-10-40.

author avatar
Zhukouski Kastus
Только самое горячее

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика