ВАЛЯНТЭРСТВА Ў ПОЛЬШЧЫ

ГА “Моладзевы адукацыйны цэнтар “Фіальта” запрашае да ўдзелу ў праектах Эўрапейскай валянтэрскай службы (EVS) у Польшчы. Пачатак працы валянтэраў — верасень 2015 г.

Да ўдзелу запрашаюцца грамадзяне Беларусі ва ўзросьце 18-30 гадоў, якія вывучаюць польскую мову і маюць матывацыю да валянтэрства. Перавага будзе надавацца кандыдатам, якія цікавяцца крэатыўнымі тэхнікамі: маляваньнем, музыкай і г.д.

Валянтэраў для EVS-праектаў у сацыяльнай сфэры шукае Польская Фундацыя імя Робэрта Шумана. Праца валянтэраў будзе зьвязаная з навучаньнем дзяцей і дапамогай людзям зь інваліднасьцю.

Для ўдзелу ў праекце не патрабуецца валоданьне спэцыяльнымі навыкамі. Сьціслае апісаньне дзейнасьці валянтэраў падчас праекту можна прачытаць  па спасылцы .

Каб прыняць удзел, неабходна даслаць заяўку  і суправаджальныя дакумэнты (матывацыйны ліст, фота і г.д.) на эл. адрас: info.evs@schuman.pl (з пазнакай у тэме “APPLICATION 2015”).

Абраныя кандыдаты пасьля 15 студзеня 2015 г. праз skype/тэлефон будуць запрошаныя на інтэрвію.

Апошні тэрмін падачы заявак: 6 студзеня 2015 г.

Паводле by.odb-office.eu

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика