КОНКУРС ЗАЯВАК ДЛЯ ГРАМАДЗКІАХ АРГАНІЗАЦЫЯЎ І СМІ Ў МЕЖАХ ЭЎРАПЕЙСКАГА ІНСТРУМЭНТУ СУСЕДЗТВА

Прадстаўніцтва Эўрапейскага Зьвязу ў Беларусі адкрывае прыём заявак для праектаў, заплянаваных да рэалізацыі ў Беларусі, а таксама праектаў, якія прынясуць непасрэдную карысьць беларускай грамадзянскай супольнасьці і / ці незалежным СМІ пры фінансавай дапамозе праграмы “Эўрапейскі інструмэнт суседзтва для падтрымкі грамадзянскай супольнасьці й незалежных СМІ, якія працуюць у Беларусі”.

Поўную інфармацыю пра конкурс можна атрымаць у Прадстаўніцтве Эўрапейскага Зьвязу ў Беларусі па адрасе: вул. Энгельса, 34A / 2, Менск і на сайце.

Будуць арганізаваныя інфармацыйныя сустрэчы:
Менск: 22 студзеня 2015 г., 11.00-13.00 ў Прадстаўніцтве Эўрапейскага Зьвязу ў Беларусі па адрасе вул. Энгельса, 34A / 2, Менск, Беларусь. Сустрэча будзе праводзіцца на ангельскай мове з пасьлядоўным перакладам на расейскую.
Вільня: (для зручнасьці арганізацыяў, разьмешчаных у ЭЗ) 19 студзень 2015 г., 11.00-13.00 у Прадстаўніцтве Эўрапейскай Камісіі ў Літве па адрасе пр. Гедыміна, 16, Вільня, Літва. Сустрэча будзе праводзіцца толькі на ангельскай мове.

Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца.

Апошні тэрмін падачы заявак: 18 лютага 2015 г.

Паводле by.odb-office.eu

Закрепите на Pinterest

Translate »
Яндекс.Метрика